На рагачоўскім рынку згарэлі гандлёвыя месцы з маёмасцю ІП
На рынку "Маскоўскі" у Рагачове згарэлі два гандлёвыя месцы з маёмасцю прадпрымальнікаў. Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, пажар адбыўся 12 верасня. Ратавальнікам удалося прадухіліць масавае ўзгаранне і абараніць ад агню суседнія гандлёвыя намёты. Па словах Габрылёва, папярэдняя версія пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Прычынай узгарання магла стаць цыгарэта.
БелаПАН
БелаПАН