На расійска-эстонскай мяжы знайшлі радыеактыўныя долары

Днямі расійскія мытнікі затрымалі 2 тысячы радыеактыўных долараў. Узровень выпраменьвання банкнот перавышаў норму ў 300 разоў. Мужчына з небяспечнымі грашыма быў затрыманы, калі праходзіў праз стойку радыяцыйнага кантролю.

Калі ён убачыў паказанні дазіметра, то ў жаху сарваў з сябе куртку і кінуў грошы. Валюту канфіскавалі і адправілі на экспертызу. Мытнікі не выключаюць, што грошы падробленыя.

Postimees

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі