На рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі дакументы 19 прэтэндэнтаў

Сярод іх – двое пенсіянераў, двое беспрацоўных, чацвёра прадстаўнікоў партый і Аляксандр Лукашэнка.
19 патэнцыйных кандыдатаў падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік па завяршэнні прыёму дакументаў.

1.    Аляксандр Лукашэнка;
2.    Уладзімір Някляеў, дырэктар установы “Рух Наперад”;
3.    Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі;
4.    Андрэй Саннікаў, палітаглядальнік газеты “Народная воля”;
5.    Алесь Міхалевіч, юрысконсульт;
6.    Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Партыі БНФ;
7.    Сяргей Гайдукевіч, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі;
8.    Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Хрысціянская              дзелавая ініцыятыва”;
9.    Юрый Глушакоў, намеснік старшыні партыі “Зялёныя”;
10.    Мікалай Статкевіч, пенсіянер;
11.     Віктар Цярэшчанка, старшыня савета “Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнеса”.
12.    Уладзімір Правальскі, індывідуальны прадпрымальнік;
13.     Сяргей Рыжоў, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці “Віцебскага пладова-гародніннага камбіната”;
14.     Дзмітрый Ус, дырэктар ТАА “Трывіюм”;
15.     Іван Кулікаў, загадчык лабараторыяй інстытута “Сосны”;
16.     Пётр Барысаў, пенсіянер;
17.    Сяргей Іваноў, беспрацоўны;
18.    Ілля Дабратвор, беспрацоўны;
19.    Наталля Старыкава, санітарка.

Адзначым, што ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі была зарэгістраваная яшчэ 20 верасня, а каманды Дабратвора і Старыкавай не будуць зарэгістраваныя, паколькі ў іх ініцыятыўных групах менш за 100 чалавек.

Як адзначыў Лазавік, рашэнне па астатніх прэтэндэнтах будзе прымацца ў панядзелак, 27 верасня, на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі