На рэктара Інбелкульта завялі крымінальную справу

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова. Выяўлена, што рэктар інстытута, маючы намер на атрыманне для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, атрымаў хабар у памеры 2000 даляраў ЗША за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.



Крымінальная справа заведена на падставе матэрыялаў, прадстаўленых УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі якога затрымалі падазраванага ў момант атрымання хабару.



Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, з ім працуюць следчыя.



Падрабязнасці затрымання будуць паведамленыя дадаткова.



Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут культуры Беларусі” з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі