На рынку ў Ждановічах “накрылі” браканьера

У Ждановічах спынены гандаль рыбай, здабытай браканьерскім шляхам. Пра гэта са спасылкай на аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама паведамляе “БелТА”.

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было высветлена, што індывідуальны прадпрымальнік, жыхар Мінска, з лютага мінулага года гандляваў браканьерскай рыбай з вадаёмаў Мінскай вобласці.


Апошні раз “прадпрымальнік” загадзя паабяцаў двум мінчукам прадаць здабытую імі рыбу. У ноч на 27 красавіка браканьеры ў забаронены час з выкарыстаннем недазволеных прылад вылавілі на Заслаўскім вадасховішчы 97 кілаграмаў рыбы. Пры гэтым яны прычынілі навакольнаму асяроддзю шкоду на суму большую за 15,5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі