На сайце Change.org створаная петыцыя "за адмену петыцыяў"
Калі яна назбірае сто подпісаў, арганізатары падпісання электронных петыцый атрымаюць зварот аб іх адмене.
Падпісацца за адмену электронных петыцыяў можна тут. Па стане на 16:00 23 верасня петыцыя назбірала 49 подпісаў са ста неабходных.
Адзін з падпісантаў паведаміў, што падтрымаў петыцыю за адмену петыцыяў, "таму што ў краіне год ашчаднасці і трэба эканоміць электрычнасць".
“Калі пасля гэтага звароту электронныя петыцыі не адменяць, значыць электронныя петыцыі не працуюць!!!” — напісаў іншы.