На сайт Хартыі’97 зноў напалі хакеры

7 снежня а 17.00 паводле мінскага часу служба тэхнічнай падтрымкі сайта charter97.org зафіксавала DDoS-атаку. На колькі хвілінаў сайт выявіўся недаступным. Па словах адміністратара, адбіць атаку было лёгка і гэта было падобным хутчэй да праверкі магчымасцяў сервера. Прадстаўнікі Хартыі’97 мяркуюць, што ўлады рыхтуюцца да блакіроўкі іх сайта напярэдадні выбараў. Такія тэсты “хакеры” ладзяць колькі разоў перад масіраваным нападам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі