На Швейцарыю абрынуліся снегапады

У Швейцарыі, дзе мінулая зіма, як і па ўсёй Еўропе, была цёплай і маласнежнай, напярэдадні выпаў снег. Частка дарог з-за снегу была перакрытая. Некаторыя горныя курорты апынуліся адрэзанымі ад знешняга свету. Вядуцца працы па ачыстцы, аднак яны ускладнёныя тым, што снегапрыборачная тэхніка ўжо была адпраўленая на “летнюю прафілактыку”.

У суседняй Францыі да такіх кліматычных скрайнасцяў не дайшло, аднак у апошнія дні з-за рэзкага пагаршэння надвор’я загінулі 5 чалавек. Гэтыя інцыдэнты зафіксаваныя на моры на захадзе і поўдні краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі