На след Менцюка дапамагло выйсці яго тэлефанаванне да сваякоў

Рамана Менцюка і яго жонку Вольгу, якіх больш за тры месяцы шукалі беларускія праваахоўнікі, удалося злавіць у Маскве з дапамогай адсочвання яго тэлефанавання.  Менцюк доўгі час не выходзіў на сувязь са сваімі сваякамі, а тут патэлефанаваў. Гэтага і чакалі аператыўнікі. Было высветлена, што Менцюкі хаваюцца ў падмаскоўным горадзе Лобня. Іх затрымалі ў маскоўскім заапарку маскоўскія міліцыянты пры ўдзеле беларускіх калегаў.

Раман Менцюк сцвярджае, што не хаваўся, а паехаў у Расію зарабляць грошы, каб заплаціць штраф. Ён, нібыта, і не падазраваў, што знаходзіцца ў вышуку.

Як паведамляе газета "Комсомольская правда в Беларуси", Вольга Менцюк, якую адпусцілі пасля затрымання, цяжарная. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі