На Смаленскай АЭС аўтаматыка адключыла турбагенератар энергаблока

Адзін з турбагенератараў 2-га энергаблока адключыла ўчора аўтаматыка на Смаленскай атамнай станцыі. Магутнасць энергаблока была зніжаная на 50%.
Прычыны адключэння высвятляюцца. Паведамляецца, што парушэнняў умоваў бяспечнай эксплуатацыі энергаблокаў няма, а радыяцыйны фон на АЭС і прылеглай тэрыторыі адпавядае натуральнаму прыроднаму фону.

smolnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі