На спадчыну спевака Прынса прэтэндавалі 29 “сваякоў”

На спадчыну спевака Прынса прэтэндавалі 29 “сваякоў”

Суд амерыканскага штата Мінесота адхіліў прэтэнзіі 29 чалавек, якія сцвярджалі, што яны сваякі спевака Прынса і таму маюць права на долі ў яго спадчыне. Сярод такіх заяўнікаў была нават жанчына, якая запэўнівала, што яна жонка музыкі, але іх шлюб проста трымала ў сакрэце ЦРУ.

Яшчэ пяць чалавек запэўнівалі, што Прынс быў іх біялагічным ці прыёмным бацькам. Некалькі чалавек заявілі ў судзе, што з’яўляюцца сваякамі сястры прадзеда музыкі.

Пакуль жа асноўнымі прэтэндэнтамі на спадчыну з’яўляюцца родная сястра спевака Тайка Нэльсан, а таксама пяць яго зводных братоў і сясцёр.

Прынс памёр у красавіку гэтага года ва ўзросце 57 год. Як паказала судмедэкспертыза, прычынай гібелі спевака стала выпадковая перадазіроўка — ён прыняў вялікую дозу фентанілу, абязбольвальнага сродка моцнага дзеяння.

Нічога не вядома пра афіцыйнае завяшчанне Прынса, а таксама пра яго дзяцей. Калі завяшчанне і дзеці не выявяцца, спадчыну падзеляць паміж яго братамі і сёстрамі, а таксама паміж блізкімі сваякамі памерлых братоў і сясцёр, перадае ВВС.

Стан Прынса складае па розных ацэнках ад 300 да 800 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі