На Стаўбцоўшчыне святкуюць 125-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

15 верасня ў Стаўбцоўскім раёне праходзіць свята, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Апрача мясцовых жыхароў у ім бяруць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, дыпламаты, журналісты. Спачатку ўдзельнікі свята наведалі сядзібу Акінчыцы, дзе нарадзіўся народны паэт, і азнаёміліся з работамі штогадовага мастацкага дзіцячага пленэра.

Пасля гэтага было арганізавана наведванне сядзібы Альбуць, дзе ў 1912 годзе Колас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. Затым усе пераехалі ў сядзібу Смольня, дзе была прадстаўлена новая экспазіцыя ў філіяле літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Пасля цырымоніі ўскладання кветак да помніка паэту ў вёсцы Мікалаеўшчына свята перамясцілася ў вёску Стары Свержань.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі