На Століншчыне пенсіянеркі трое сутак блукалі па лясах і балотах
Жанчын шукалі родныя і адпаведныя службы, аднак нягледзячы на сталы ўзрост, яны самастойна выйшлі да людзей.
Як паведамляе сайт Медыя-Палессе, дзве пенсіянеркі згубіліся пад час збору грыбоў і ягад. Першы выпадак адбыўся з 78-гадовай жыхаркай вёскі Глінка, якая 30 верасня выправілася ў журавіны. Бабулька заблукала ў лесе, але не разгубілася і 3 кастрычніка здолела выйсці да людскога жытла.
Шчасліва скончыўся і выпадак з 69-гадовай жыхаркай Століна: яна 1 кастрычніка згубілася ў лесе і праз трое сутак сустрэла калгасных пастухоў, якія і вывелі яе з лесу.
Варта адзначыць, што нягледзячы на перажыты стрэс і неспрыяльнае надвор’е пенсіянеркам не спатрэбілася медычная дапамога.