На суд над Аляксандрам Баразенкам прывялі групу студэнтаў аднаго з ВНУ
У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы ў панядзелак пачаўся суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам. Як паведамляе "Наша ніва", падтрымаць яго прыйшлі каля 50 чалавек. Сярод іх - палітыкі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей, Анатоль Лябедзька, палітолаг Алесь Лагвінец, прадпрымальніцкія лідэры Алесь Макаеў, Ігар Леднік, лідэр маладзёжнага руху Яўген Афнагель. Загадзя ў залу суда - тут дарэчы судзілі Андрэя Кіма - правялі групу студэнтаў аднаго са сталічных ВНУ, якія занялі больш за палову залі. Маці Аляксандра Баразенкі спрабуе апеляваць да іх. Шмат людзей не можа трапіць ў залу праз гэтых студэнтаў.
Сам Аляксандр Баразенка знаходзіцца ў турэмнай клетцы. Нагадаем, ён - апошні з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскіх вулічных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Каля следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага рэгулярна адбываюцца акцыі салідарнасці з палітвязнем, некаторыя з якіх заканчваліся затрыманнямі.