На суд над Міхасём Башурам прыйшлі тры дзясяткі чалавек

У зале суда прысутнічаюць каля 30 чалавек. Актывіста кампаніі "Гавары праўду" вінавацяць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.
Справу разглядае суд Савецкага раёна сталіцы. Працэс пачаўся ў 14:30, справу разглядае суддзя Кірыла Палулех. Былі заслуханыя тлумачэнні Міхася Башуры. Пра гэта Еўрарадыё распавёў літаратар і перакладчык Ігар Жалткоў, які прысутнічае на працэсе.

Жалткоў: "Зараз адбываецца допыт Міхася Башуры. Былі пытанні ад пракурора, былі пытанні ад адваката. Галоўны сэнс таго, што ён сказаў – у яго не было матываў рабіць тое, у чым яго вінавацяць. Яго вінавацяць у завышэнні даходаў. Каб ён хацеў падрабіць, каб хацеў здзейсніць нейкае злачынства, ён бы іх наадварот занізіў".

На працэс прыйшлі Ўладзімір Някляеў ды іншыя актывісты кампаніі "Гавары праўду".

Нагадаем, што Міхася Башуру затрымалі 6 жніўня. Увесь гэты час ён быў за кратамі – спярша ў калоніі ў Жодзіне, потым у СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі