На Сусветных камп’ютарных гульнях беларусы трапілі ў Топ-32
Беларускія геймеры трапілі ў Топ-32 лепшых каманд на Сусветных камп’ютарных гульнях (WCG). Як распавёў прэс-сакратар WCG у Беларусі Мікалай Астрэйка, такога выніку нашы аматары камп’ютарных баталій дабіліся ўпершыню за ўсе гады ўдзелу ў спаборніцтвах.
Гранд фінал Сусветных гульняў праходзіць 3-9 кастрычніка ў амерыканскім Сіэтле. У камп’ютарнай Алімпіядзе прынялі ўдзел зборныя 70 краін свету. Прызавы фонд склаў 2,5 мільёны долараў.
БЕЛТА
Гранд фінал Сусветных гульняў праходзіць 3-9 кастрычніка ў амерыканскім Сіэтле. У камп’ютарнай Алімпіядзе прынялі ўдзел зборныя 70 краін свету. Прызавы фонд склаў 2,5 мільёны долараў.
БЕЛТА