На сусветным рынку працягвае таннець нафта (відэа)

Нафта працягвае таннець на сусветным рынку. Адзін з галоўных паказчыкаў у свеце — цана на нафту маркі "брэнт" Паўночнага мора — наблізілася да 82 долараў за барэль. Яна страціла больш за два долары.

ВВС адзначае, што цэны на нафту падаюць, паколькі пастаўкі з Ірака працягваюцца, нягледзячы на асцярогі, што гэтаму перашкодзяць баевікі "Ісламскай дзяржавы", а Саудаўская Аравія знізіла кошт на нафту, што ідзе на экспарт, з-за росту здабычы сланцавай нафты ў ЗША.

Акрамя таго, нізкія паказчыкі эканамічнага росту ў Кітаі і Еўразоне прывялі да скарачэння попыту на паліва.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі