На Светлагоршчыне інфармацыю пра ВІЧ будуць выдаваць разам з заробкам

Жыхароў Светлагорскага раёна будуць папярэджваць пра небяспеку ВІЧ на разліковых лістках заробкаў, паведамляе тэлерадыёкампанія “Ранак”. Гэты раён працягвае ўтрымліваць сумнае лідэрства па колькасці носьбітаў вірусу імунадэфіцыту чалавека. На 1 кастрычніка на Светлагоршчыне выяўлена 2852 выпадкі ВІЧ, у тым ліку новых аж пачатку года — 127. За адзін толькі верасень у раёне паставілі такі дыягназ 28 асобам. У Гомельскай вобласці з ВІЧ жыве 5866 чалавек, усяго па краіне іх 11476.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі