На святкаванне Дня горада ў Мінск прыедуць 30 замежных дэлегацый

У Мінск для ўдзелу ў юбілейных мерапрыемствах прыедуць каля 30 дэлегацый з розных краін. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Свята горада наведае дэлегацыя Арабскіх эміратаў на чале з віцэ-мэрам Абу-Дабі Хамадам Абейдам аль Шарыяні, дэлегацыя з Амана на чале з дзяржаўным міністрам і губернатарам Маската Сэйіда Аль Мутасімам Бэн Хамудам Аль Бусаідзі.

У Мінску таксама чакаюць галоўнага міністра Дэлі (Індыя) Шэйлу Дыкшыт, кітайскую дэлегацыю на чале з намстаршыні Народнага кангрэса муніцыпалітэта Пекіна.

Нагадаем, святкаванні 940-годдзя Мінска адбудуцца 8-9 верасня.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі