На трасе Мінск-Гомель пабудуюць падземны пераход для жаб
На 73-м кіламетры гэтай трасы, у месцы масавай міграцыі жаб, рапух і трытонаў пракладуць пад зямлёй адмысловыя трубы, па якіх земнаводныя здолеюць перабірацца на іншы бок дарогі, паведамляе газета “Рэспубліка”. Такім чынам навукоўцы спрабуюць уратаваць папуляцыі земнаводных, якія тысячамі кінуць пад коламі машын. Такі ж самы паземны пераход для іх пабудавалі ў 2006 годзе ў Бярэзінскім запаведніку пад трасай Мінск-Віцебск. Такім чынам удалося аднавіць папуляцыю жаб. Смяротнасць земнаводных на гэтым участку складала паўтары тысячы асобінаў на тыдзень, што прывяло практычна да поўнага знікнення травяной і вастрапысай жабы. Пасля будаўніцтва пераходу папуляцыя паступова аднаўляецца і цяпер налічвае каля 600 асобінаў, а гіне не болей за 15 земнаводных на вясну.