На трасе Мінск-Гродна згарэла фура са льном

Фура са льном згарэла сёння на трасе Мінск-Гродна, паведамляе БЕЛТА.

Няшчасце здарылася ранкам непадалёк ад павароту на вёску Саволеўка. Кіроўца заўважыў небяспеку, калі дым паваліў з-пад панэлі прыбораў у кабіне фуры. Лакалізаваць узгаранне ён не змог, і неўзабаве агонь перакінуўся на груз. У выніку фура згарэла цалкам.

Тры гадзіны, пакуль яе тушылі, быў абмежаваны рух на трасе. Кіроўца машыны не пацярпеў.

Дарэчы, на Гродзеншчыне гэта ўжо другое здарэнне з удзелам фуры за суткі. Каля двух ночы ў абласным цэнтры:кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем на павароце, машына перакулілася на бок. Шафёр не пацярпеў, а вось груз разляцеўся па ўсёй дарозе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі