На трасе Мінск — Мікашэвічы маршрутка ўрэзалася ў прычэп (фота)

Недарэчная аварыя адбылася на трасе Мінск — Мікашэвічы. Маршрутка на вялікай хуткасці сутыкнулася з новенькім прычэпам, які трактарыст ледзь толькі набыў у Мінску. Хутчэй за ўсё, нехта ці нешта адцягнула ўвагу кіроўцы мікрааўтобуса, лічаць супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы.

 

У выніку сутыкнення пацярпелі два пасажыра, — паведамляе газета “Советская Белоруссия”. Жыхарку Салігорска шпіталізавалі з пераломам і ўдарамі, яшчэ аднаго пацярпелага з пераломамі "хуткая" павезла. Пасажыры былі напалоханыя.

Кіроўцу мікрааўтобуса таксама шпіталізавалі. Яму яшчэ давядзецца мець няпростую гутарку ў Дзяржаўтаінспекцыі. І, магчыма, несці адказнасць за сапсаванае здароўе сваіх пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі