На турэцкіх памежнікаў напалі некалькі тысяч кантрабандыстаў

Спрабуючы іх спыніць, прынамсі 18 турэцкіх памежнікаў атрымалі раненні, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.



Колькасць нападнікаў ацэньваецца прыкладна ў 2,5-3 тысячы чалавек. Яны закідвалі вайскоўцаў камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю, а таксама абстрэльвалі іх з драбавікоў. Інфармацыі пра пацярпелых з боку меркаваных кантрабандыстаў няма.



Турэцкія вайскоўцы праз гукаўзмацняльнікі заклікалі іх разысціся. Пасля пачатку сутыкненняў яны ўжылі слезацечны газ і паспрабавалі адагнаць нападнікаў стрэламі ў паветра. На месца здарэння дадаткова перакінулі яшчэ 300 вайскоўцаў. Невядома, ці ўдалося камусьці з нападнікаў дабрацца да Турцыі.



Дарэчы, на мінулым тыдні некалькі соцень кантрабандыстаў паспрабавалі перайсці мяжу, але вайскоўцы іх спынілі.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі