На турніры Arosa challenge зборная Беларусі заняла другое месца

20 снежня ў фінальным матчы міжнароднага хакейнага турніру Arosa challenge беларуская зборная саступіла камандзе Швейцарыі — 2:3.

Лік у сустрэчы адкрыў на 8-й хвіліне Мозэр, аднак на 30-й Развадоўскі зраўняў лік. На 39-й хвіліне нашым хакеістам нават удалося вырвацца наперад дзякуючы Андрушчанку, які зрабіў лік 2:1. Аднак на 45-й хвіліне Пестоні выраўноўвае лік, а на 56-й Халенштайн забівае пераможную шайбу.

Такім чынам, нашая каманда заняла другое месца, а гаспадары спаборніцтваў — швейцарцы апынуліся на першым. Трэцяе месца аспрэчаць каманды Нарвегіі і Славакіі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі