На “Тутэйшых” паставілі кропку?
Акцёры-купалаўцы гавораць, што калі знакаміты спектакль калі-небудзь і пакажуць на сцэне, гэта будзе “кропачны” паказ. Як даведалася Еўрарадыё, скандальная канцоўка спектакля ўжо змененая, але не кардынальна. Пры гэтым акцёр Алег Гарбуз кажа, што бел-чырвона-белы колер сцяга ў фінальнай сцэне ніхто не зменіць – хутчэй спектакль здымуць. Ці будуць ісці “Тутэйшыя”, вакол якіх дагэтуль такі неадназначны ажыятаж, ніхто не ведае. Дакладней, не гавораць. “Тутэйшыя” на сцэне з 90-га года, па словах кіраўніцтва, заслужылі адпачынак. Тым больш, што дэкарацыі трэба рамантаваць, а акцёраў замяняць:
Мікалай Кірычэнка: “Кожны спектакль перажывае сваё жыццё і сыходзіць. Калі мы будзем трымаць усе спектаклі, тады нам трэба будзе закрыць рэпетыцыйны перыяд. На мой погляд, ён ужо "знасіўся". Гэта я вам кажу не як “адгаворку”. Спектакль ішоў з 90-га года, яму дваццаць гадоў амаль. У нас з такіх толькі “Паўлінка”.
Іншая справа, што глядач спектакль не адпускае. Але Мікалай Кірычэнка, генеральны дырэктар тэатра, кажа, што гэта не зусім “іх” глядач.
Мікалай Кірычэнка: “Я гэты спектакль люблю, я “за” яго. Як грамадзянін, як акцёр. Я там граю і люблю гэтую ролю, і мне хацелася б яе граць. Але людзі пачынаюць блытаць тэатральную метафару з палітычным лозунгам і пераўтвараюць гэта ўсё ў палітычную акцыю. Тэатр не можа быць палітызаваным. І правільна кажуць: вы зноў справакавалі. Гэта не мы робім, здымаем. Гэта робяць тыя людзі, якія не думаюць пра наступствы. Тэатр не для гэтага, для гэтага плошча”.
Акцёр Алег Гарбуз распавёў Еўрарадыё, што ніякай рэканструкцыі дэкарацый не плануецца. Пра акцёрскія замены таксама гаворкі не ідзе. Калі спектакль і пакажуць яшчэ раз-два, то тым жа складам і з тымі ж дэкарацыямі.
Алег Гарбуз: “Я так падазраю, што наўрад ці ён будзе. Яго паціху адсоўваюць, таму што ён мае палітычную афарбоўку. Можа, яго прымяркуюць да чагосьці, тады пакажуць. Але гэта будуць разавыя, кропкавыя паказы.
- І ніхто не будзе цяпер рэстаўраваць дэкарацыі, якія старыя ўжо, і замяняць артыстаў, якія таксама?
- Наўрад ці яго будуць рэстаўраваць. Зразумела, што ён старэнькі ўжо, але ён і не зусім лаяльны… Дакладней, не ён, але ён збірае народ, які не вельмі дружалюбна ставіцца да існуючай улады. Канешне, яго не любяць за гэта, гэта ж зразумелая справа. Але нейкія кропкавыя паказы, думаю, будуць, каб “скінуць напружанне”.
Перад кожным паказам “Тутэйшых” ходзяць чуткі, што гэты – апошні. І яшчэ ходзяць чуткі, што канцоўку, на якую прыходзіць так шмат гледачоў, зменяць і, напрыклад, выцягнуць з люлькі не бел-чырвона-белы сцяг, а проста белы. Алег Гарбуз распавёў Еўрарадыё, што такога быць не можа, але пэўныя змены былі і ў апошні паказ. Тады акцёры выходзілі на паклон ўжо не пад бел-чырвона-белым сцягам.
Алег Гарбуз: “Дык канцоўку ўжо змянілі. Там у першым варыянце сцяг заставаўся вісець на сцэне. І на паклоне, калі мы выходзілі. Пасля змянення сцяг толькі дастаюць, і ён у цемры знікае. То бок, як прыйшоў, так і сышоў. Афарбоўку сцяга ніхто змяняць не будзе. Калі змяняць гэта, то гэта будзе зусім іншы спектакль. Пінігін не пагодзіцца на гэта. Думаю, ён хутчэй пагодзіцца на тое, каб спектакль знялі”.
Дарэчы, Купалаўскі тэатр плануецца закрыць на рэканструкцыю ў 2010 годзе. Зразумела, не ўсе спектаклі можна будзе паставіць на іншых сцэнах.
Мікалай Кірычэнка: “Пакуль мы плануем дзве пляцоўкі - Дом афіцэраў і Дом прафсаюзаў. Гэта будзе праца дзень там, дзень – там, як цыганы. Але не ўсе спектаклі мы зможам перанесці на іншыя пляцоўкі. Напрыклад, “Эрык ХIV” мы не зможам паставіць нідзе. Лягчэй з “Чорнай паннай Нясвіжа”, “Таполевай завеяй”, “Кімам”, “Сымонам-музыкам”, “Маэстра”, “Чычыкавым”, “Ромулам Вялікім”. Але вось “Сны аб Беларусі” не стануць на іншую сцэну”.
Хутчэй за ўсё, у перыяд рэканструкцыі “Тутэйшых” ніхто ставіць не будзе. Тым больш, што такая праблема з дэкарацыямі. Магчыма, за гэты час спектакль незаўважна і сыйдзе са сцэны.