На ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі расіян са зброяй

Украінскія памежнікі затрымалі іх 15 траўня ў пункце пропуску "Выступовічы", інфармуе РІА "Новости". На жанчыну зрэагаваў службовы сабака, натрэніраваны на пошук зброі і выбухоўкі. Як выявілася, у кабуры пад адзежай на целе ў пасажыркі быў пісталет траўматычнага дзеяння "Аса" і чатыры патроны з гумовымі кулямі да яго.



Дарэчы, напярэдадні, 14 траўня, на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" затрымалі яшчэ аднаго расіяніна. Мужчына вёз прыладу для адстрэлу гумовых куляў "Удар" і 13 патронаў да яго. Зброю ён схаваў у падлакотніку паміж пярэднімі сядушкамі аўтамабіля.



Фота — rian.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі