На Ўспенскую гару ў Віцебску вярнуўся знакаміты крыж
Шматметровы металічны крыж, з якім за амаль два дзесяцігоддзі ў жыхароў Віцебска стала асацыявацца Успенская гара, вярнуўся на сваё былое месца. Крыж быў дэмантаваны ў пачатку ліпеня, калі перад адноўленым саборам пачаліся працы. Шмат хто з віцяблян тады выказаў занепакоенасць лёсам адной з гарадскіх адметнасцяў. Стала вядома пра існаванне планаў замены жалезнага крыжа на бронзавы, што многіх абурыла — для Віцебска ўсталяваны на зары незалежнасці Беларусі крыж стаў ужо гістарычнай каштоўнасцю.
На шчасце яго вярнулі на Успенскую гару ў першапачатковым выглядзе. Праўда карэспандэнту “Народных навінаў Віцебска” здалося, што крыж стаў ніжэйшым. Магчыма з-за таго, што раней ён быў усталяваны на досыць высокі пастамент, магчыма — гэта аптычны эфект з-за з’яўлення побач іншых высокіх спарудаў.