На вакзале сапёры "размініравалі" дыпламат з партыйнымі дакументамі

Чорны пластыкавы "дыпламат" стаў прычынай выкліку сапёраў на гомельскі прыгарадны вакзал. Яго заўважылі ў пакоі адпачынку. Атрад размініравання, выратавальнікі і супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці пасля праведзенай праверкі высветлілі, што ніякага выбуховага прыстасавання няма. Як паведамляе газета "Гомельские ведомости", у дыпламаце  аказаліся "ўстаноўчыя дакументы адной з грамадскіх партый горада, улёткі апазіцыйнага характару, спісы ініцыятыўных груп".

Упраўленне транспартнай міліцыі праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі