На вайсковым парадзе ў Конга разбіўся самалёт
У суботу на паўночным усходзе Конга разбіўся знішчальнік расійскай вытворчасці "Су-25". Па дадзеных мясцовых СМІ, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кісангані падчас паказальных выступаў у рамках вайсковага параду, прысвечанага дню незалежнасці Конга.
Парадам кіраваў прэзідэнт краіны Джозэф Кабіла.
Падчас выступу адзін са знішчальнікаў, якія прымалі ўдзел у парадзе, нечакана страціў кіраванне і зваліўся на зямлю.
Пілот самалёта загінуў. Іншых пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Па звестках прадстаўнікоў місіі ААН у краіне, у самалёта паўсталі праблемы з адным з рухавікоў, пра што пілот паведаміў неўзабаве пасля ўзлёту.
Між тым, гэта ўжо другі выпадак падзення "Су-25" у Конга менш чым за год.
Папярэдні знішчальнік разбіўся ў снежні 2006 года падчас перабазавання. Абломкі самалёта дагэтуль не знойдзеныя.
“Інтэрфакс”