На Велікодным тыдні ў Мінску кожны зможа стаць званаром

Кожны ахвотны зможа падняцца на званіцу любога праваслаўнага храма ў Мінску і пазваніць у званы. Такая вольнасць будзе дапускацца толькі падчас Велікоднага тыдня - сёлета з 4 па 11 красавіка. Як адзначае БЕЛТА, гэта адраджэнне даўняга праваслаўнага звычая. У мінскіх храмах зладзяць дзяжурства званароў, каб кожны ахвотны мог разам з дасведчаным чалавекам не толькі біць у званы, але і паглядзець, як гэта робіць прафесіянал. Для таго каб падняцца на званіцу, неабходна звярнуцца да настаяцеля храма або старэйшага званара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі