На Віцебшчыне перакулілася “хуткая”, якая везла цяжарную жанчыну
Машына хуткай дапамогі трапіла ў аварыю ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці. Яна везла цяжарную жанчыну ў радзільню, паведамляе тэлеканал АНТ.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца сустрэчнага легкавога аўтамабіля на заснежанай дарозе не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбылося лабавое сутыкненне.
У легкавушцы з расійскімі нумарамі спрацавалі падушкі бяспекі. Пасажыры не пацярпелі.
“Хуткая” ад удару двойчы перакулілася і вылецела ў кювет. Пры гэтым у машыны адарвала бензабак і нават адбылося невялікае ўзгаранне. Пацярпелых – жанчыну, якую везлі нараджаць, і кіроўцу – з траўмамі сярэдняй цяжкасці даставілі ў лякарню.
Цяпер да будучай мамы – павышаная ўвага. З вывіхам пляча і траўмай галавы жанчына рыхтуецца да родаў.