На Віцебшчыне злавілі 1650 незарэгістраваных прадпрымальнікаў

У Віцебскай вобласці ў студзені-кастрычніку 2010 года падатковымі інспекцыямі выяўлена 1650 выпадкаў, калі грамадзяне займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю без належнай рэгістрацыі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Атрымліваецца, што кожны дзень падатковая лавіла больш за 5 жыхароў Віцебшчыны за нелегальнай дзейнасцю. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 380 фізічных асоб, сума накладзеных штрафаў на якіх склала 91,9 мільёна рублёў. Таксама канфіскавана прыбытку і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 290,8 мільёна рублёў. Тым, хто трапіўся ўпершыню, вынесеныя папярэджанні аб адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку новай спробы заняцца бізнэсам без рэгістрацыі.

Як паведамляе прэс-цэнтр інспецыі МПЗ па Віцебскай вобласці, 98 з парушальнікаў зарэгістраваліся ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны ўжо паспелі выплаціць пададткаў на суму 61,2 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі