На віцебскай Алеі Зорак няма аніводнага беларускага імя

Адкрыццё Алеі Зорак адбудзецца бліз Летняга Амфітэатра 10 ліпеня, падчас міжнароднага музычнага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.  Як паведамілі у дырэкцыі фестывалю, ідэя стварыць уласную Алею Зорак у Віцебску належыць Аляксандру Косінцу. Губернатар Віцебшчыны выказаў такую думку два гады таму, калі працаваў на пасадзе віцэ-прэм’ера. Сёлета праект нарэшце вырашылі ажыццявіць.

Цікава, што на Алеі не будзе закладзена аніводнае зоркі ў гонар беларускіх дзеячоў культуры. Там будуць прадстаўлены расіяне — Андрэй Пятроў, Ала Пугачова, Аляксандра Пахмутава, Валеры Лявонцьеў ды расійска-ўкраінская спявачка Сафія Ратару. Усе яны, акрамя Лявонцьева, у розныя гады атрымалі прэмію “Праз мастацтва — да міру і паразумення”. Лявонцьеву прэмію ўручаць сёлета.

Па чутках, міністр культуры Беларусі Павал Латушка ў прыватнай размове з прадстаўнікамі дырэкцыі фестывалю ўжо адзначыў гэта і выказаў пажаданне, каб на Алеі Зорак у будучым абавязкова з’явіліся прозвішчы беларускіх дзеячоў культуры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі