На выбарах Лукашэнка разлічвае набраць 66% галасоў
Пры гэтым апазіцыя, на яго думку, зможа разлічваць хіба што на 2%. Еўрарадыё ўважліва паслухала прэс-канферэнцыю, якую прэзідэнт даў для расійскіх СМІ. Прэс-канферэнцыя праходзіла ў даволі традыцыйным рэчышчы. Амаль кожнае з пытанняў пачыналася панегірыкам Беларусі. Амаль у кожным адказе была крытыка расійскіх уладаў і парадкаў. Адносіны з Расіяй былі адной з асноўных тэмаў размовы.
“Тактыка расійскага кіраўніцтва хутка сыдзе на “не”, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Таму што згубіць Беларусь — для Расіі гэта катастрофа. Не толькі геапалітычная, але і маральная”.
Палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неабдуманай і бязглуздай:
"Неабдуманая, бязглуздая палітыка, якая сёння нам навязваецца, — я думаю, што яна нядоўгатэрміновая. Таму перспектывы ў нашых адносінаў добрыя”.
Пры адпаведнай палітычнай волі расійскага кіраўніцтва добрасуседскія адносіны паміж краінамі могуць быць адноўленыя", — дадаў прэзідэнт. Паводле ягоных словаў, на гэта спатрэбіцца як мінімум 3 месяцы.
Прайшоўся Лукашэнка і па беларускай апазіцыі.
“У іх ведаеце, колькі прыхільнікаў? Чыстых прыхільнікаў нашай апазіцыі? У нас ёсць спісы іх усіх. 400 чалавек — гэта баявы атрад. А самае масавае — прыхільнікі, якія могуць у адкрытую супрацьстаяць уладам на мітынгах, дэманстрацыях — 800 чалавек. Ну, можа, яшчэ 100-150 тысяч могуць падтрымаць іх на выбарах”.
У Беларусі каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. 150 тысяч ад іх — гэта 2,14%. Менавіта столькі беларусаў, на думку кіраўніка краіны, падтрымаюць на выбарах кандыдатаў ад апазіцыі. Крыху пазней Аляксандр Лукашэнка агучыў для прадстаўнікоў расійскіх медыяў вынік прэзідэнцкай кампаніі, які б задаволіў асабіста яго:
“Мне хацелася б, каб за мяне прагаласавала 2/3 насельніцтва Беларусі. Так скажам, канстытуцыйная большасць”, — сказаў прэзідэнт.
Як заўжды, расійскія журналісты цікавіліся гандлёвымі перспектывамі, Мытным саюзам і ўзаемаадносінамі з расійскім урадам. Адказваючы на пытанне пра тое, як расійскія журналісты з каманды Пуціна “мочаць” беларускі ўрад, Аляксандр Лукашэнка неспадзявана згадаў пра Алега Бябеніна і сайт “Хартыя’97”.
“У нас ёсць кадры… Можа, гэта выпадковыя кадры, дзе журналісты вучаць Шушкевіча, як пусціць слязу і што казаць, калі журналіст павесіўся… Бябенін. Я шчыра кажу: у першы раз я пачуў пра гэтага журналіста, калі ён павесіўся. Ён на сайце “Хартыя’97” (можа, вы ведаеце, што гэта за "Хартыя’97") — апазіцыйным — у інтэрнэце нешта пісаў. Больш у нас яго ніхто нідзе не бачыў, не чуў і гэтак далей. <…> Праўда, Шушкевіч сказаў, што нам складана будзе знайсці замену такому вялікаму журналісту”.
Прэс-канферэнцыя доўжылася больш за 3 гадзіны. Адзін з журналістаў нават спытаўся, чаму Аляксандр Лукашэнка не прапускае ніводнага візіту прадстаўнікоў расійскай прэсы ў Беларусь: гэта добрая традыцыя ці сродак вырашэння складаных пытанняў?
Цікава, што самі прадстаўнікі расійскай прэсы гэтым разам традыцыю парушылі і, акрамя прэзідэнта, паспелі сустрэцца з некалькімі апазіцыйнымі палітыкамі.
Фота: www.photobelta.by.