На выбарах у Арменіі перамагла кіруючая партыя

На парламенцкіх выбарах у Арменіі атрымала перамогу Рэспубліканская партыя, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр краіны Серж Саркісян.
Па выніках падліку амаль усіх бюлетэняў яна набрала 33,8% галасоў выбаршчыкаў.

Апроч рэспубліканцаў, у парламент прайшлі праўрадавыя партыі "Квітнеючая Арменія" (15,1%) і "Дашнакцуцюн" (13,1%), а таксама апазіцыйныя партыі "Орынац Еркір" (7%) і "Спадчына" (6%).

Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ Барыс Фрлец заявіў, што выбары ў Арменіі адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам.

Ён адзначыў, што гэтае галасаванне стала "сур'ёзным крокам наперад у параўнанні з усімі папярэднімі выбарамі".


Армянскія апазіцыйныя партыі "Новыя часы", "Рэспубліка" і блок "Імпічмент", у сваю чаргу, заявілі пра шматлікія парушэнні падчас галасаванняў.

Як гаворыцца ў заяве апазіцыі, праўрадавыя партыі "выкарысталі ўсе вядомыя метады выбарных фальсіфікацый, у тым ліку пазапраўнае ўкідванне бюлетэняў і раздачу хабараў выбаршчыкам".

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі