На выбарах у мясцовыя савета ва Ўкраіне памерла тры чалавекі
Тры чалавекі памерлі на выбарчых участках Украіны ў часе галасавання на выбарах у мясцовыя саветы, перадае БЕЛТА. Здарэнні адбыліся ў Бахчысарае, Івана-Франкоўску і Днепрапятроўску. Усе трое — мужчыны сталага веку ва ўзросце а 64 да 77 год. Іхнія сэрцы проста не вытрывалі доўгага стаяння ў чэргах на выбарчых участках. Усе сканалі да прыбыцця медыкаў. Чэргі ўтварыліся з прычыны таго, што выбаршчыкам даводзілася вельмі працяглы час знаходзіцца ў кабінках для галасавання і ставіць пазнакі з сямі бюлетэнях, агульная даўжыня якіх складае амаль тры метры. Да таго ж выбаршчыкі выявіліся цалкам неабазнанымі наконт кандыдатаў, што балатуюцца ў раённыя, гарадскія і абласныя савету. З усімі імі давялося знаёміцца проста на месцы, у кабінках для галасавання.