На занятках па кіраванні танка загінуў малады салдат

Няшчасны выпадак адбыўся ў аб'яднаным вучэбным цэнтры Узброеных Сіл Беларусі. Выконваючы падрыхтоўчае практыкаванне на танкадроме, адзін з курсантаў наехаў на дрэва. Баявая машына заглухла і скацілася на абломак дрэва.
Удар прыйшоўся на люк запаснога выхаду, які знаходзіцца за сядзеннем механіка-кіроўцы. У выніку люк быў выламаны, а вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Аднак, ужо сёння спецыялісты сцвярджаюць, што гэты выпадак абумоўлены выключна збегам акалічнасцяў.

СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі