Набыў моц амерыканскі закон аб ленд-лізе для Украіны
Амерыканскі HIMARS / PAP/EPA
Закон аб ленд-лізе для Украіны набыў моц 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў спікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук.
Ленд-ліз павінен і павялічыць, і паскорыць пастаўкі ўкраінскім Узброеным сілам зброі, боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі (з адтэрміноўкай аплаты).
Ленд-ліз запускаецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны. І дата для падпісання была выбрана невыпадковая — 9 траўня, калі ў той жа Расіі адзначаецца Дзень перамогі. Першы ленд-ліз дапамог Еўропе перамагчы нацыстаў, другі павінен спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.