Нацбанк абяцае, што разавай дэвальвацыі рубля ў 2010 годзе не будзе

Ніякіх разавых змяненняў курсу беларускага рубля ні да канца 2009 года, ні ў 2010‑м ажыццяўляцца не будзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка нашай краіны. Нацыянальны банк Беларусі плануе захаванне курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют на цяперашнім узроўні. Забеспячэнне гэтага стала магчымым у сувязі з тым, што зараз у эканоміцы краіны, яе вонкаваэканамічным сектары сфармаваліся ўсе неабходныя перадумовы, якія дазваляюць ажыццяўляць далейшае падтрыманне курсу на стабільным узроўні.

Пры гэтым некаторыя ваганні двухбаковых курсаў беларускага рубля да долара, еўра ці расійскага рубля могуць адбывацца толькі пад уплывам узаемных змяненняў курсаў гэтых замежных валют на сусветным рынку, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі