Нацбанк аднавіў свае золатавалютныя рэзервы, да наступнага плацяжа

Нацбанк Беларусі аднавіў свае золатавалютныя рэзервы, які моцна пацярпелі пасля нядаўніх плацяжоў за расійскі газ.  На пачатак верасня яны дасягнулі 3066,1 млн долараў у нацыянальным вызначэнні. Нагадаем, на 1 жніўня, напярэдадні плацяжоў “Газпрому”, золатавалютныя рэзервы складалі 3086 млн долараў.

Нацыянальны банк паведамляе, што нарошчванне рэзерваў адбылося за кошт пакупкі валюты на валютным рынку, а таксама з дапамогай павелічэння сродкаў на дэпазітах ураду ў Нацбанку.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі