Нацбанк чакае, што інфляцыя ў Беларусі выйдзе на плато

Нацбанк чакае, што інфляцыя ў Беларусі выйдзе на плато

У Першым квартале 2022 года інфляцыя ў Беларусі выйдзе на плато,  а ў другой палове года запаволіцца. Такія прагнозы агучыў кіраўнік праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

"Ёсць перакананасць, што валацільнасць, якая будзе ў першым квартале, зменіцца ўстойлівым трэндам па зніжэнні інфляцыі", — заявіў банкір.

Па яго словах, урад і Нацбанк прыкладуць намаганні, каб гадавая інфляцыя была каля 6%. Летась яна склала 9,97%.

"Скажу адразу, што гэта няпроста, паколькі ёсць імпартаваная інфляцыя. У свеце ўсе краіны, і нашы суседзі, перажываюць гэты непрыемны перыяд інфляцыі. У некаторых краінах — рэкорды 30-гадовай даўніны. Цэнтрабанкі цяпер будуць прымаць меры па ўзмацненні сваёй палітыкі", — падрыхтаваў Калаўр шляхі для адступлення.

Што да стаўкі рэфінансавання, то яна, па яго прагнозах, не павінная выйсці за 10% гадавых, калі захаваюцца цяперашнія трэнды па інфляцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі