Надзея Ермакова патлумачыла, чаму падае курс беларускага рубля
Беларусы “хваравіта рэагуюць на любыя больш-менш істотныя змены курсу, якія з'яўляюцца звычайнымі для іншых краін”, — скардзіцца галоўны банкір краіны
Старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова канстатуе, што ў насельніцтва і прадпрыемстваў захоўваюцца высокія дэвальвацыйныя і інфляцыйныя чаканні.
Пры гэтым Ермакова звяртае ўвагу на тое, што паслабленне абменнага курса нацыянальнай валюты разам з інфляцыяй з'яўляецца звычайнай з'явай для эканомікі.
"Давер да палітыкі, якую мы праводзім, яшчэ не цалкам адноўлены, і абменны курс шмат для каго працягвае выступаць намінальным якарам стабільнасці, — цытуе галоўнага банкіра краіны БелТА. — Насельніцтва хваравіта рэагуе на любыя больш-менш істотныя змены курсу, якія з'яўляюцца звычайнымі для іншых краін".
Нагадаем, за апошнія два тыдні курс долара паступова ўзняўся на 120 рублёў (~1,35%).