Нацбанк перавысіў 5% дэвальвацыі рубля да кошыку валют

Нацыянальны банк Беларусі на 1 ліпеня ўсталяваў кошт кошыку валют (долар, еўра і расійскі рубель) на ўзроўні 1008,13.
Такім чынам, курс рубля да кошыку валют знізіўся на 5,01% у параўнанні з коштам кошыку 2 студзеня, перадае “Інтэрфакс”.

Нагадаем, згодна з рэкамендацыямі МВФ, Нацбанк 22 чэрвеня пашырыў прагнозны калідор ваганняў курсу рубля на 2009 год з 5% да 10%.

Такое рашэнне матывавалася неабходнасцю наяўнасці рэзервовай магчымасці больш гнуткай рэакцыі курсавай палітыкі ў выпадку з'яўлення дадатковых неспрыяльных знешніх фактараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі