Нацбанк: У бліжэйшыя дні долары ў банкі завязуць

У Беларусі не хапае долараў, але гэта выклікана выключна тым, што рэзка ўзрос попыт на амерыканскую валюту. Долары будуць, банкі атрымалі адпаведнае ўказанне. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. Драздоў: “Банкам ужо дадзенае указанне: будуць долары, завязуць. Банкі зацікаўленыя, гэта іх прыбыткі. У сувязі з тым, што ў апошнія 2 дні рэзка ўзрос попыт менавіта на долары, бо і еўра, і расійскія рублі ў дастатку, у шэрагу абменных пунктаў амерыканскай валюты не хапае. Гэта прызнаю. Паўтараецца чарговы псіхоз. Два гады таму была ілжывая чутка пра дэвальвацыю, хапалі дарагія долары, потым танна іх прадавалі. Улетку сёлета бралі дарагі еўра, цяпер людзі вырашылі браць дарагі долар. Ну, калі ласка, мы ўсіх папярэджваем: вы страціце”.

Як высветлілася, долараў няма не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, а нават у маленькіх гарадах. Пінскі карэспандэнт Еўрарадыё прайшоўся па мясцовых абменніках, каля якіх ужо дзяжураць “валютчыкі”.

Глеб Паўлоўскі:
“У Пінску ўжо некалькі дзён няма долараў. У абменніках ёсць нейкія астаткі па 6-7 долараў. Некаторыя людзі, ведаючы, што долар імкліва расце, спрабавалі купіць па некалькі тысяч долараў. Затое зноў праявіліся валютчыкі, аднак долары прадаюць па вельмі неспрыяльным курсе. Еўра валютчыкі не бяруць ужо месяц”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі