Нацбанк выпусціў памятную манету да Года Свінні

Нацбанк выпусціў памятную манету да Года Свінні

Нацыянальны банк з 20 снежня выпусціў ў абарачэнне срэбраную памятную манету "Год Свінні" серыі "Кiтайскi каляндар". Намінал манеты — 20 рублёў. Яна мае пробу сплаву 925, масу 33,63 г, дыяметр 38,61 мм.

Памятная манета выпушчаная накладам 1000 штук.

Ва ўнутраным крузе на аверсе — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Cолнца і Месяца; па крузе ідуць лікі, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 (яны адпавядаюць колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара). Золатам вылучаныя асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і лічба "2019", на якую прыпадае Год Свінні.

На рэверсе манеты ў цэнтры — выява свінні ў атачэнні манет. Над ёй — пазалочаны кітайскі іерогліф, які пазначае свінню; унізе — надпіс па-беларуску: ГОД СВІННІ.

Манета адчаканена ў АТ "Манетны двор Польшчы" (Варшава) якасцю "пруф-лайк".

Паведамляецца, што манета з'яўляецца законным плацежным сродкам у Беларусі. Але, як правіла, такімі манетамі не расплочваюцца, а ў калекцыянераў яны каштуюць даражэй за намінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі