Нацыянал-бальшавікі правялі пікет каля Белдзяржцырку
Нацыянал-бальшавікі правялі другую перадвыбарчую акцыю ў Мінску вечарам 10 снежня. Яна была дазволеная ўладамі і мусіла прайсці ў парку Янкі Купалы. Аднак 15 яе ўдзельнікаў вырашылі прайсці па ходніках праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да Белдзяржцырку, дзе і адбыўся пікет. Яны раздавалі агітацыйныя матэрыялы і трымалі плакат "Іншага прэзідэнта".
Як паведамляе БелаПАН, пікет прайшоў без затрыманняў, у адрозненне ад падобнай акцыі, якая адбылася 8 снежня каля гасцініцы "Беларусь". Яшчэ два санкцыянаваныя пікеты нацыянал-бальшавікі правядуць у сталіцы 14 і 16 снежня.