Нацыянал-бальшавікі правялі санкцыянаваны мітынг у Мінску
Каля 40 чалавек прынялі ўдзел у санкцыянаваным мітынгу ў Мінску ў раёне плошчы Бангалор у абарону свабоды сходаў на тэрыторыі Расіі. Акцыя была арганізаваная актывістамі незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Падобныя акцыі ў нядзелю прайшлі таксама ў шэрагу гарадоў Расіі і Ўкраіны. Нацыянал-бальшавікі патрабавалі ад расійскіх уладаў выканання Канстытуцыі, якая дазваляе грамадзянам збірацца для выказвання сваіх меркаванняў у любых прадугледжаных для гэтага месцах.
Як паведамляе БелаПАН, на мінскім мітынгу выступіў старшыня беларускага грамадскага аб'яднання "За Саюз і Камуністычную партыю Савецкага Саюза" Леанід Школьнікаў, які скрытыкаваў улады Беларусі. У прыватнасці ён адзначыў, што праблема свабоды сходаў характэрна і для Беларусі.