Нацыяналіста Цесака затрымалі на Кубе
Кубінскія ўлады паведамілі Расіі пра арышт Максіма Марцінкевіча, вядомага па мянушцы Цясак.
Лідар нацыяналістаў быў абвешчаны расійскімі праваахоўнікамі ў міжнародны вышук. Як паведамляе Lenta.ru, Цесака затрымалі 17 студзеня. Цяпер Куба рыхтуецца выдаць яго Расіі. Нейкіх цяжкасцяў з гэтым працэсам узнікнуць не павінна.
Максіма Марцінкевіча падазраюць у распальванні міжнацыянальнай нянавісці. Так следства расцаніла ролікі, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках. Суд у снежні 2013 года пастанавіў узяць Марцінкевіча на час следства пад варту. Пры гэтым слуханні праводзіліся без удзелу самога падазраванага, які паспеў збегчы.
Нацыяналіста абвясцілі ў міжнародны вышук. Сам ён, даведаўшыся пра рашэнне суда, паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, што знаходзіцца ў Беларусі і вяртацца ў Расію бліжэйшым часам не збіраецца. “Бацька не выдасць, свіння не з’есць!” — адзначыў ён.
Максім Марцінкевіч быў актывістам Народнай нацыянальнай партыі Расіі, а затым стварыў уласнае нацыяналістычнае аб’яднанне “Фармат-18”, якое ў 2010 годзе было забароненая як экстрэмісцкае. Цясак ужо мае дзве судзімасці да распальванне міжнацыянальнай варожасці і правёў у турме каля трох з паловай год.