Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску пагражае катастрофа

Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску пагражае катастрофа

Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў сталіцы забудоўшчык "Маяка Мінска" пашырае аўтастаянку. З гэтай нагоды выказваюць вялікую ўстурбаванасць суаўтар праекта бібліятэкі архітэктар Віктар Крамарэнка і канструктар Цімафей Пяцольд, піша tut.by. На іх думку, будаўнічыя работы неабходна спыніць.

Як распавёў Крамарэнка, яшчэ падчас будаўніцтва бібліятэкі ў 2003 годзе ён звярнуўся ў інстытут выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКІВР). Спецыяліст цікавіўся, ці можна праводзіць работы на тэрыторыі суседняга тальвега — лініі, якая злучае самыя нізкія пункту дна рова. Навукоўцы катэгарычна заявілі, што калі тальвег засыпаць, то падземныя воды могуць пайсці пад бібліятэку.

Між тым, цяпер на тальвегу вядуцца будаўнічыя работы, тальвег будзе засыпаны, і гэта ўстурбавала архітэктара. Ён накіраваў лісты міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Чорнаму, дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму, а таксама абвясціў ЦНДІКІВР Аляксандра Станкевіча.

Канструктар бібліятэкі Цімафей Пяцольд пагаварыў на месцы работаў з інжынерам Аляксандрам Аганесянам. Як выявілася, той не ведае пра верагодную праблему. Новы праект не прадугледжвае ніякіх гарантыяў бяспекі для бібліятэкі.

забудоўшчыкі кажуць, што іх праект быў "узгоднены ва ўсталяваным парадку і зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама".

Ні сама бібліятэка, ні інстытут па выкарыстанні водных рэсурсаў паўплываць на сітуацыю не могуць — няма паўнамоцтваў.

Начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Першамайскага раёна Таццяна Альхімовіч заявіла журналістам, што дадзеная тэрыторыя і праблемы, якія там адбываюцца, да яе ведамства не адносяцца.

Намесніца старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Алена Сухадолава паведаміла, што работы ідуць з ведама і дазволу ўладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі