Нацыянальны архіў Беларусі ў поўным аб'ёме аднавіў сваю працу
Нацыянальны архіў Беларусі ў поўным аб'ёме аднавіў працу ў новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Як паведаміў дырэктар архіва кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Селяменеў, яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 31 жніўня.
Пераезд архіва ў новы будынак бібліятэкі пачаўся 1 кастрычніка 2006 года і павінен быў доўжыцца на працягу года, але яго ўдалося завяршыць датэрмінова. Цяпер сховішча архіва займае пяць паверхаў Нацыянальнай бібліятэкі, яшчэ на адным паверсе размяшчаецца адміністрацыйны корпус.
Селяменеў паведаміў, што ў час пераезду Нацыянальны архіў не спыняў працы — выконваліся сацыяльна-прававыя і тэматычныя запыты, не працавала толькі чытальная зала. Яна адкрыецца 3 верасня.
БелаПАН